***

Валерий Познякевич
Пазірае ў ноч маё вакно --
Зоркі ў небе летнія пасе.
І такая ціш стаіць наўкол,
Што застыгла лета ў той красе.

На вуголлях зорнае начы
Поўня белым боханам расце.
Ноч прыйшла, каб думкай адпачыў
Той народ, што дбае аб Хрысце.

Хто малітвай зберагае род
І ў царкве замольвае грахі.
Ноч кружляе думак карагод,
Пазірае поўняй з-пад страхі.