Баязлiвае сонца на ранiцу глянула...

Юрий Боровицкий
***
Баязлівае сонца на раніцу глянула
Праз вяршыні яловых лясоў
І раптоўна так знікла, бясследна так канула
Ў белатварую вечнасць снягоў.

Баязлівае сонца… Пра што яно марыла?
Пра каханне сваё, пра вясну?
Баязлівага сонца кароткую арыю
Я са студзеня ў люты нясу…

31. 01. 2018 г.