Вожык

Валерий Познякевич
На пацеху дзетвары
Бегаў вожык па двары.
Бегаў ён не проста так --
У будоўлі ён мастак.

Строс з галін лістоту клён --
Вось куды спяшае ён.
Накалоў на голкі лісце
І нясе яго кудысці.

Дзень прайшоў, мінуў другі --
Вожык з хаты ні нагі.
Рыхтаваў той вожык
Для зімоўкі ложак.