***

Анна Атрощенко
Час нялёгкі і бядовы,
Не сагнуўся хлопец русы!
Залатымі сталі словы:
- не памерлі беларусы!

Голад быў і бураломы,
І Чарнобыль, і разруха...
І цяпер усім вядома:
не ўзяла народ мой скруха.

Працавітыя, бы пчолы,
І ў часіначку ліхую
Не казаў пустыя словы,
а шукаў сцежку другую!

Беларус ішоў да волі,
Хоць жылося небагата...
І рабом не быў ніколі,
кожны дзень для яго - свята!
                2018.