Мароз лютуе

Людмила Шаблыко
Маладзік павіс над хатай,
Зоркі водзяць карагод,
І мароз трашчыць касматы,
Сустракае  ля  варот.
Ды  і  ветрык падмагае,
Зноў палохае, ўзвывае.
Лепей ў хаце пасядзець,
У  акенца   паглядзець,
Дроў сухіх паслухаць спевы
Ды  матулькіны  напевы.