Грай, завiруха, грай...

Ирина Беларусова
ГРАЙ, ЗАВІРУХА, ГРАЙ...

Мяккі, яскравы снег у паветры
Кружыць, таньчыць вальс бастон.
Яркага сонца адважны праменьчык
Малюе на шыбах вакон...
У белых парчовых сукенках яліны,
Быццам сабралісь на баль,
У снежныя гурбы схавалі галіны,
Грай, завіруха, грай...

Мяккі, яскравы снег у паветры
Кружыць, таньчыць венскі вальс.
Шчасцем зімовым  подых сагрэты,
Сэрца спявае раманс...
Колер жамчужны ўсяго наваколля -
Казачны, дзіўны рай
Струны душы гамоняць любоўю,
Грай, завіруха, грай...

25.01.2018