Жыцьцё маё...

Татьяна Борисова 11
Жыцьцё маё,Адзіны мой,
Каханы!
Я памятаю горкіх дзён
усмешку і сьвятло.
Гарыць душа вагнём
стваральна-незгасальным
і лашчыцца ў рукох
нясьцерпнае цяпло.
Калі ж твае ізноў
я вусны адшукаю,
і несупынны час
зьнясіле на хаду?
Калі мая любоў
цябе закалыхае
і ў каханьня вір
пялёсткам упаду?
Пялёсткам белых
руж
майго з табой
чаканьня.