Чуеш у цемры балючы сляпы ваўкавой?
Зноўку над лесам трубяць паход у новы бой.
Сэрца сціскаецца, поўніцца абязрушвальным жахам.
Паўкрока наперад – і бачыш паходні Дзікага Стаха.
Нібыта ў палоне – цяжарам лёсу прыбіты да дзвераў.
Чуеш, як лесам ідуць за табою брыдкія зверы.
Зямля пад капытам дрыжыць, як нябёсы падчас навальніцы
Праклён не забыць - гэтай ноччу ня спіцца.
І як толькі наступіць змярканне,
Пачынаецца паляванне.
Паміж дрэваў цені скальзяць, як у сне, гэтай ноччу бяссоннай.
Ані кроку да іх – бо знікнеш навечна пад капытом коней.
Бяжы хутчэй прэч, пакуль не пакінуць апошнія сілы,
Схавацца ў сценах, пакуль світа Стаха цябе не схапіла.
Няспынна пагоня, па новаму следу гончыя крочуць.
Бліжэй да цэлю паляванне становіцца з кожнаю ноччу.
Загнаны звер, ад вечнага страху стомлена сэрца.
Моцаў няма. З надзеяй чакаеш хуткае смерці.
І пакуль пануе змярканне,
Крочыць дзікае паляванне.