Шоу-НЕ!

Ядвига Довнар
Здзіўляць. Здзіўляць! Яшчэ здзіўляць!
Жывем у час суцэльных шоу...
І толькі тых радкі баляць,
Хто спавядаецца душою.

І ў кожнай літары пісьма
Журчыць душэўная крыніца,
Дзе ілу бруднага няма,
Каб чысцінёю наталіцца.

Чужы, як свой адчуеш боль,
Без маскарадаў тэатральных,
Узлёт, падзенне і фатальнасць -
Лёс бліжняга перад табой.

Абсерваторыя душы
Запоўніць сэнсам сінгулярнасць,
Ад сэрца зноў да капіляраў
Струмень гарачы прабяжыць.

І хочаш ты суіснаваць
У гэтай шчырасці зняможна...
І дакранацца асцярожна,
Каб разумець, а не здзіўляць.

18.01.2018  Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)