Зноу крылатая вясна радасцю павее

Анатолий Щученко
Вецер паўднёвы гойдае весніцы,
Грукае, будзіць ад сну.
Засаўкі сам адчыняе, бы цешыцца,
Гоніць у двор ён вясну.


К нам на радзіму вяртаюцца весела
Птушкі зноў разам з вясной.
Сонейка з ветрам сяброўскі іх песцілі
Гэтай прыгожай парой.


Вось і расталі сумёты трывалыя.
Снег у зямлю вадой знік.
Радуюць погляд кветкі духмяныя,
Там дзе стаяў снегавік.


Радуе неба з бясконцымі далямі,
Цёплым вясеннім дажджом.
Нас і зямлю абудзіў вецер з хмарамі,
Першы раскацісты гром.