Цяпло

Анатолий Щученко
Растуць, падымаюцца дзеці
Ад нашага з вамі цяпла,
Ад сонейка ў небе што свеціць,
Ад ежы, зямля што дала.



Растуць, набіраюцца сілы,
Цяпло набываюць з гадоў,
Каб потым, расправіўшы крылы,
Раздаць колькі трэба даўгоў.



Дзяцей падрасціць, як бывала,
Плугамі разрыхліць зямлю,
Каб сонейка з намі спявала,
Каб грэла ад шчасця раллю.



Цяпло– гэта цёплае слова,
Цяпло– гэта ў чырвані май,
Цяпло– гэта мы, наша мова,
Пяшчотны бацькаўскі наш край!