Адцвiтае ружа

Станислав Шастак
Адцвітае ружа.
Белыя пялёсткі
Асыпае ветрык
На твае сляды

Я стаю маўклівы
Каля роднай вёскі
Ўспамінаю нашы
Сьветлыя гады.

Першыя сустрэчы
Мурашы па целе
Горла пераціснуў
Сораму камяк

Мы усё забылі,
Што сказаць хацелі
Вымавіць:"кахаю!"
Не маглі ніяк.

Гаслі па-над вёскай
Сонейка праменні
Ад ракі цягнула
Свежым халадком

Ты стаяла ціха
Нібы ў задуменні
І я пачуваўся нейкім
Нейкім хлапчуком.

Годы праляцелі.
Белыя пялёсткі
Асыпае ружа
На твае сляды.

Я лячу на крылах
Да цябе ў вёску
Каб нагбом напіцца
Чыстае вады!