Кружляе сьнег...

Татьяна Борисова 11
Кружляе сьнег
пухнаты за вакном.
Усё ахінула белая зіма.
Мая душа
трапечыцца вагнём.
У сьветлым суме
па табе яна.
Ужо прайшло
не мала шэрых дзён.
Ужо прайшлі
дажджы і лістапады.
І рэчка закаваная ільдом,
і цемра ўбіраецца ва ўладу.
А я яшчэ ня зьведала
цяпла,
тваёй тугі,каханьня
і пяшчоты.
Усё ахінула белая зіма,
а сэрца зьледзяніла
адзінотай.