Маё сонейка...

Татьяна Борисова 11
Маё сонейка не ўзыходзіць-
недзе хмарамі заняло.
Жорсткі вецер душу халодзіць,
выкрадае яе цяпло.
Не пакінуць нябёсаў хмары,
не пакіне зямлю сумёт.
Я жадала вагню-давалі
мне заўсёды пякучы лёд.
Час бязлітасны,бо сыходзіць,
лёс бязлітасны,бо баліць.
Жорсткі вецер душу халодзіць,
лёд пякучы агнём гарыць.