Вясновы дзень

Валерий Познякевич
Вясна. Куст бэзу ля вакна
Расцвіў, бы дзень прыгожы, весні.
Ты за сталом сядзіш адна --
Глядзіш, як дзень спявае песні.

Табе здаецца, што сады
Цвітуць для радасці дзявочай,
Для тых, хто сэрцам малады,
Хто прыгажосць губляць не хоча.

Садам у вэлюме вясны
Пяюць чмялі і пчолы песні.
Пялёсткі дзіўнае красы
Настрой прыветлівы прынеслі.

Пялёсткі вецер атрасе.
Зялёным стане ўсё наўкола.
І ты прывыкнеш пакрысе,
Да вёснаў тых, што кружыць кола.

І праз гады, нібыта ў сне
Ўзгадаеш той малюнак ранні,
Што на зямлі сагрэў твой след,
Усцешыў думкі аб каханні.