Учителю белорусского языка на последний звонок

Анна Владимировна Коваль
Роднай мовы ў нашым сэрцы гукі –
Гэта Вы, Ваш голас у душы.
Кожную памылку помняць рукі,
Што спраўлялі ў сшытку у цішы.
Мы таксама памятаем гэта,
Кожную смяшынку ў вачах,
Кожны час, дзе Вы дарылі веды.
Дзякуй Вам за гэта ўсё ад нас.
Дзякуем і сэрцам, і душою.
Кожны момант ў памяці жыве
Хто, як ні Вы са сціпласцю сваёю
Золаткам сваім нас назаве.
Прабачэнне просім за памылкі,
Што былі ў сшытку, у жыцці.
Хочам мы, каб мілыя смяшынкі
Грэлі нас між памяці гадзін.