Цягнiк

Виктор Шатило
Вечарэе. Рэйкi. Рэха. Рэй.
Збочыш толькi - хмызнякi, канавы.
А цягнiк iмчыць - сталёвы рэй -
Промні туляць хмызнякi, канавы!..
Мрок рагоча, грукае, сiпiць.
Цiш iрве і золь начной прасторы...
Памiж iмi месячык стаiць:
Ён на хмары мкнецца - ззяюць горы!