Будзiце годнасць

Валерий Познякевич
Прывыклі мы ваду насіць у роце,
Маўчаць, калі патрэбна гаварыць.
Прывыклі быць без званняў у пехоце
І дбаць аб тым, што мы ўсе змагары.

А што зрабілі мы для Беларусі? --
З маўчання не народзіцца дзіця.
Таму й жывём у той маўклівай скрусе
Якою час бязбожны нас працяў.

Пара прыйшла сказаць, што мы ўсе людзі:
Народ, які чакаў свой лепшы час.
Пара яднацца! -- разам мы здабудзем
Імя сваё, што вынішчылі ў нас.

Пачуйце сэрца! Што яно Вам кажа? --
Што мы маўчаннем вынішчаем род.
Душа ў людзей счарнела, нібы сажа:
Яшчэ крыху -- мы болей не народ.

Будзіце годнасць! -- Досыць біць паклоны
Тым, хто сябе "місіяй" абвясціў:
Вакол сябе стварыў братэрства клоны,
Пад час паста ніколі не пасціў

І не маліўся за сваю Айчыны
На мове той, што ведае народ.
Будзіце годнасць, як дзяды вучылі:
Ганіце прэч тых, хто нясе смурод!