Пайду голле ламаць...

Юрий Боровицкий
***
Пайду голле ламаць,
Пайду лапнік цягаць:
Буду ружы ад сцюжы
Хаваць, накрываць.
А куды мне ад сцюжы
Душэўнай схавацца?
Будуць лапнікам ружы
Ў мароз укрывацца…
Будзе цёпла тым ружам
У моцную сцюжу…
Але хто мне душу
Захіне ад марозу?
Я Цябе папрашу,
Добры, светлы мой Божа!
Я Цябе папрашу,
Каб схаваў Ты ад сцюжы,
Каб сагрэў і збярог
Беларускія душы.

11. 01. 2018 г.