У хаце...

Татьяна Борисова 11
У хаце выстылай калыска
сярод начы ўсё рыпіць.
І ад студзёнага вятрыска
агеньчык кволенькі дрыжыць.
Малое сьпіць.Яму ня трэба
яшчэ нічога разумець:
ні тое,як палае глеба,
як чырванее сонца медзь.
Схілілась стомленная маці,
глядзіць гаротна на дзіця.
Яго павінна ўратаваці
дзеля далейшага жыцьця.