Люблю старых сваіх бацькоў –
Сівога тату і матулю.
Мы ж зерні з іхніх каласоў,
Што Богам сеяны на волю.
Святая ў маці дабрыня:
І ўстане раней усіх на свеце,
Сагрэе нас цяплом агня
І запытае: “Як вам, дзеці?”
А бацька цягне хатні воз,
І да ўсяго ён мае справу:
І да зямлі, і да дзяцей,
І ўнукам ладзіць ён забаву.
Бацькі ўзрасцілі нас людзьмі,
Што паважаюць кут наш родны
І ў шлях нялёгкі павялі
Па часе гэтым карагодным.
Яны клапоцяцца аб нас
І вельмі радуюцца з намі,
А калі кепска ў каго
Бацькам не спіцца вечарамі.
Прыеду я са ўсёй сям’ёй,
І вось яны адчыняць дзьверы...
Любіце так сваіх бацькоў,
Як любіць Бог усіх нас – без меры!