Вось так памру, не прыйдуць людзi...

Юрий Боровицкий
***
Вось так памру, не прыйдуць людзі.
Калі хто й прыйдзе, – паглядзець.
Сярод людзей мяне не будзе.
А нехта іншы – будзе пець

Пра снег, пра студзеньскія елкі,
Пра шчасця светлыя дзянькі,
Пра чарку – не маёй! – гарэлкі,
Пра поціск – не маёй! – рукі.

06. 01. 2018 г.