Я крочу па Іўю куды ні зірні
Усюды я бачу свае карані
Гляджу на касцёл я і Бога малю
За гэту цвітучую нашу зямлю
За Іўем магілкі капліца ўстае
Там бацька бабулі і дзяцькі мае
Я крочу і чую дыханне вякоў
Пішу і збіраю сляды тых акоў
Як шмат тут навокал шчаслівых людзей
Дзяўчына вунь крочыць із кучай надзей
Ёй мама сказала буць дома як змрок
Мы рана спаць ляжам зачынім замок
Ў нас із дзяўчынкай спатканне сваё
Як мала нам часу, каханне маё
Стаіўшы дыханне прашу я дзяўчынку
Адстроч развітанне яшчэ на хвілінку
Узляцім мы як птушкі і шчасце адчуем
У небе блакітным з табой заначуем
Аддам табе зоркі, нябес сіняву,
У вочах азёрах тваіх патану