Вяртанне

Людмила Воронова Супрун
Вяртанне да роднае хаткі -
Ссівелай пашэрхласці цуд,
Дзе зграйкай ўзляцяць курапаткі,
І ў іх - найвышэйшы прысуд.
Яго ты адчуеш употай
ў часіну вяртання здалёк,
Гучаннем той восьмае ноты,
Якую паслаў табе Бог.
І скоціцца радасць слязою,
Дзе ўсё - і жаданні, і сум
Прайшлі праз туман са смугою
У змыты дажджамі табун
Тых коней, што пасвілі ў лозе
Твае у дзяцінстве дзяды...
І ты ўжо сядзіш на парозе,
Дзе бацька сядзеў малады...
Мінск. 06. 01.2018г.

курапаткі - птушкі.