Сёння сонца было...

Юрий Боровицкий
***
Сёння сонца было,
Без прамення, а так…
Сёння сонца было,
Быў і вецер-прастак.
Але ўсё ж такі ўвечары
Дожджык пайшоў.
Гэта студзеньскі дождж
Між палетак-лясоў,
Між пакошаных ніў,
Між прастуджаных хат…
Гэта студзеньскі дождж
Мне закрыў далягляд.
Сёння сонца было.
Сёння сонца было!
На хвіліначку сэрца
Маё адлягло…

05. 01. 2018 г.