Зварот да Бога

Владимир Малахов80
Дай мне, Госпадзе, веры ў сябе
 Дай мне, Божа, веры ў людзей
 Дай мне, Госпадзе, веры ў цябе
 Дай мне, Божа, веры ў сяброў

 Навучы мяне, Госпадзе, жыць
 Навучы мяне не паміраць
 Каб  мог проста спакойна пажыць
 Каб мог я любімых абняць

 Дапамажы мне, Госпадзе, устаць
 Каб балюча затым не ўпасці
 Ну, а калі зноў упаду
 Дазволь мне ўжо не ўставаць

 Пакажы мне, Госпадзе, пекла
 Каб я  рай мог ацаніць
 Не прашу  дараваць мне грахі
 Павінен сумленна за іх адказаць

 Я прашу ў цябе аднаго
 Ты прабач ўсіх людзей на Зямлі
 Навучы іх любiць i кахаць
 Навучы іх сябе паважаць!