Гарыць свечкi цудоуны агеньчык

Анатолий Щученко
На стале гарыць свечкі агеньчык.
Цемра знікла за шторкі ў куткі.
Ад святла заіскрыўся падсвечнік.
У кутку чуваць вершаў радкі.



Раптам стала кругом ціха- ціха.
Скалыхнуўся цудоўны агонь.
Дзве душы парадніліся мігам.
Захапленне набрала разгон…



Дагарэла ўся свечка да рання.
Ды й навошта святло яе днём?
Засвяціўся ж агеньчык кахання,
Каб гарэць доўга- доўга агнём.