Спадчына

Татьяна Борисова 11
Мне ў спадчыну
застаўся толькі сьнег.
Белы-белы,
як мае надзеі.
Ды яшчэ руплівых
літар бег
па такое самае паперы.
Мне ў спадчыну адно-
шумяць лясы,
вецер хмары гоніць
з навальніцай,
ды заўсёды ветлыя буслы,
ды вада студзёнае крыніцы.
Мне ў спадчыну
засталася зямля-
дзе каменьне,дзе пясок,
дзе гліна.
Мне ў спадчыну
засталася ўся,
уся мая ўлюбёная Краіна.