Вiцебску

Татьяна Борисова 11
Мокрыя вуліцы
горада Віцебска,
як вы падобны
адна на адну!
Вецер зрываецца
з рову парывісты,
гойдае цёмнаю
хваляй Дзьвіну.
Горад Шагала
і горад Малевіча,
дай распазнаць
таямніцу тваю!
Велічны крыж
Язафата Кунцевіча
нібы з дакорам
глядзіць на ваду.
Месцы святыя,
парослыя дрэвамі,
быццам малітвай,
кранаюць душу
жоўтай лістотай,
даўно адляцелаю,
што пад нагамі
яшчэ варушу.