Малюнак восенi

Валерий Познякевич
Дуб стары, што стаяў ля вады,
Пазіраў на стагі пры дарозе.
Ападалі з галін жалуды --
Жалудамі ўсміхалася восень.

Крэсліў неба ўстрывожаны клін --
Жураўлі пакідалі Палессе.
У пунсовыя гронкі калін
Уплялася іх вечная песня.