Цуда

Николай Карташевич
Можна здзіўляцца каралам заморскім,
Шчыльнаму россыпу зорак на дне,
Рыбкам чароўным, такім бутафорскім,
Казцы такой, што не ўбачыш і ў сне!

Толькі ўсё гэта халіфам на час
Так, завітала, ў жыццё да цябе,
Каб твой агеньчык творчы не гас,
Цуд каб ты ўбачыла зараз, не ў сне.

Памятай, ведаю! Цудаў так шмат,
Усіх  іх памацаць не ўдасца нам сёння.
Для іх пазнання ёсць іншы фармат:
Бычыць што побач, а не ва  ўлонні.

Ты паглядзі на дзівосы палёў,
На край забчасты шумлівага бору,
Ды зазірні на хвілінку ізноў
У хату бабулі, далёка ад мора?!

Самае дзіўнае цуда з усіх -
Тое, што ўчора рукою лавіла,
Тое, што побач жыло для другіх,
Гэта і будзе Дзівосная сіла!