Крыху па-беларуску

Индульгенция
Скажы, мой родны, колькі доўгіх зім
змясцілася ў адзіны гэты год?
Прыслухайся, прыгледзься, падыдзі -
успомні, як агонь знішчае лёд,
ствараючы жывой вады выток,
які дорыць плёну зямлі жыццё.
Хай тваё стомлены ад працы зрок
дакранецца да маіх вуснаў ... Усё,
што ёсць ва мне жывога - ад цябе,
што ёсць у табе глыбокага - маё.
Мая любоў - твой абярэг ад бед,
тваё каханне - дзіўны свет. I ён
амаль страчаны пад цяжарам крыўд,
ледзь бачны скрозь стомленасць і спалох,
але ён ёсць, ён свеціць і гарыць,
за гранью слоў,
любых майстэрскіх слоў ...

***
Зусім простае - рыхтаваць табе сняданак,
па раніцах тваю ўсмешку цалаваць,
запраўляць ложак і карміць ката смятанай -
па макулінцы, па камені свет ствараць,
у якім наш дом: ганак, сагрэты пасля сонца,
ўтульнасць, радасць, ўвесну квітнеючы сад,
сапраўдны свет, дзе сэрца так спакойна б'ецца,
дзе паміж намі зноў ёсць і любоў і лад...