Успамiн пра бабулю

Тереза Магди
Ў садку цянiстым лiсце шапацела -
I чулiся размовы сталых дрэў,
Пад яблыняй бабулечка сядзела,
Чытала малiтоўнiк нараспеў.

А кнiжачка маленькая такая -
Старонкi памiж пальцаў шаргацяць,
I вусны ледзь прыкметнай цiхай хваляй
Па лiтарках павольна ўсё ляцяць.

Яна чытала, водзячы вачыма,
Вакол якiх барознамi ляглi
Шляхi ўсяго жыцця - яе маршчыны,
Як летапiс пра ўсе былыя днi.

I пацеркi драўлянага ружанца,
Як вёрткi ручаёк мiж камянеў,
Выскоквалi з - пад вузлаватых пальцаў
Пасля прамовы патаемных слоў.

I, можа, ў тых далонях агрубелых
Не самаробкi-шарыкi былi -
Трымалi рукi цэлы Свет наш Белы
I пацеркi - бы вобразы Зямлi.

У садзе шапацiць i зараз лiсце,
Як успамiн пра запаветны час,
Дзе ў руках гарталiся калiсцi
З малiтвамi старонкi за ўсiх нас.