На маёй Радзiме

Валерий Познякевич
На маёй Радзіме -- рэкі і лясы.
Гладзь азёраў сініх -- не злічыць красы!
Цягне госцю руку мой палескі край:
Пакаштуйце смачны з печы каравай!

Так было спрадвеку на маёй зямлі.
Радасць чалавека войны не звялі.
Тут гасцей прымаюць, як сваіх дзяцей.
Тут гасціннасць маем у вачах цвіце.

Прыпеў:
Вы не стойце, госцейкі,
Вы сядайце, госцейкі.
Стол вясковы просценькі --
Тут усё сваё.
Медавуха горкая,
Ды кілбасы -- горкаю.
Тут бяседа звонкая
Льецца да краёў.

Кумпячок духмяны радуе гасцей.
На вуглях крамяны блін для іх расце.
А гурочак з мёдам пазірае ў рот.
Калі ёсць нагода -- цешыцца народ.

Край палескі шчыра сустракае ўсіх.
Ён, нібыта вырай, надае нам сіл.
Пройдзе час -- вярнуцца хочацца ізноў,
Да людзей гасцінных, іх гаючых слоў.

Прыпеў:
Вы не стойце, госцейкі,
Вы сядайце, госцейкі.
Стол вясковы просценькі --
Тут усё сваё.
Медавуха горкая,
Ды кілбасы -- горкаю.
Тут бяседа звонкая
Льецца да краёў.