Будапэшт-Прага-Кабул

Феликс Аксёнцев
Тады быў Будапэшт,
Ды каменні ляцелі ў наш бок.
Мяне хлопец спытаў,
Ці я слухаю блюзы, ці рок,
Чаму хакі мой джут,
І чаму мая зброя зноў тут.
Прабач, пан Будапэшт,
Прабач, што прыйшоў да цябе.

Пасля Прага была,
Дзе спытаў мяне нейкі карчмар -
Адкуль зрушыў мой танк,
І чаму я хаваю свой твар.
Яму адказаць я не змог.
Зноў каменні ляцелі ў наш бок.
Прабач, праскі карчмар,
Прабач, што хаваю свой твар.

Тэрмэз, потым Кабул,
Дзе мой сябра памёр за мяне,
Дзе нас ніхто не пытаў,
Ці мы слухаем хвалю, ці не.
Ды сто чорных рублёў
Атрымалі за сына бацькі.
Прабач, мой прэзыдэнт,
Табе не паверу я зноў.

1988, тэкст песні. Выконвалася толькі на канцэртах. Музыка - Слава Корань.