Мы беларусы

Валерий Познякевич
Хто мы такія?
Мы -- беларусы.
Што мы шукаем?
Волі і долі.
Нам не патрэбны Паміры, Эльбрусы,
Мы Беларусі не здрадзім ніколі.

Дзе нашы песні?
Там, дзе і мова...
Думкі крыляюць параненым птахам.
Каб перадаць іх -- не знойдзецца слова --
Над галавою занесена плаха.

Наша маўчанне вырвецца крыкам.
Крык той абудзіць і пушчы і гоні.
Стане за песню, за мову нам прыкра --
Вырасце вера ад сэрца да столі.

І на пытанне: хто Вы такія?
Кожны адкажа: мы -- беларусы.
Гонар за край свой народ не пакіне,
Будуць засланыя ў хатах абрусы.

Хлопчык, скажы мне, ці любіш Айчыну?
Ён усміхнецца -- люблю, ганаруся...
З новай надзеяй,
З новым пачынам,
Край бласлаўлёны:
Зямля Беларусі!