Ерусалiм

Феликс Аксёнцев
У белым адзеннi сустракай мяне тут,
Дай спакой.
Скрозь варту на вежах я прайшоў,
Скрозь канвой.

Ерусалiм па-за табой.
Ерусалiм па-за жыццём,
Па-за шклом, што стварыў мой зрок.

Па шарай гадзiне пахавалi цябе -
Так было.
Ты ведаеш зараз, што заўжды
Будзе так.

Ерусалiм па-за крыжом.
Ерусалiм па-за сабой,
Па-за мной.

Глядзi - жыццё:
Дзьве шклянкi вiна,
Салодкая плынь.

Вось тысяча золкаў за адзiную ноч.
Вось жыццё.
Вядзе мяне нехта скрозь твой твар
Да цябе.

Ерусалiм - вочы твае.
Ерусалiм - вусны твае,
Голас твой.

Глядзi - жыццё:
Дзьве шклянкi вiна,
Салодкая плынь.

1990, LP/CD 'Краіна Доўгай Белай Хмары', тэкст песні. Музыка - Слава Корань.