Всеслав Чародей

Соловьёва
Узгадала Ўсяслава Чарадзея,
Князя з “язвено”, як кажуць,з плямкай - крыжам.
Нарадзіўся хлопчык з “ залатой камеяй”,
З сэрцам вельмі храбрым, а не толькі кніжным.

Перакінецца то ў ваўка, то ў тура,-
Можа, праўда, быў ён з вешчаю душою…
Узлятаў к нябёсам сокалам ці бурай,-
І ніхто другога князя не знайшоў бы…

Быў ён вельімі хуткім, хоць да Тмуракана,-
Хоць ваўком, хоць птушкай,- за адну- дзве ночы,-
Стаў князь смелым,  мудрым, і дружынай знаным,-
Твар іканапісны, дый запалі вочы…

А вянец Усяславаў - быццам  быў ён з церняў .
Усяслаў узводзіў у Полацку Сафію.
( Візантыйскім дойлідам хопіць хай цярпення),-
Полацк будзе роўным з градам Шчэка, Хорыў, Кія…

Хай сабор той стане сімвалам адзінства,
Аднадумства княства, клопатам аб людзях,
З тонкай ды шырокай муравалі плінфы,
Разглядалі фрэскі, марылі аб цудзе…

Уладарыў Усяслаў цэлае стагоддзе
Разам з бацькам,князем Брачыславам,-
І застаўся Чарадзеем у народзе,
І жыве аб ім на свеце добрым - слава!!!!