Думк з закрытым вачыма

Юлия Левша
Прывітанне, мой сябар. Мне вельмі хочацца падзяліца сваімі ўражаннямі.
 Адразу прашу прабачэнне за тое, што апавяданне вяду на беларускай мове, чамусьці думкі ў маёй галаве блытаюца менавіта ў такім варыянце.
Не гледзячы на тое, што мне стукнула амаль 24 гады ад нараджэння, я першы раз за свой невялікі век пабачыла жыццё за мяжой нашай краіны. Такім чынам, давялося мне пабываць у магутным горадзе Сант-Пецярбургу.
Адпраўляліся мы з сябрамі на машыне цёмнай ноччу. Дарога была не вельмі добрая, на працягу ўсяго шляху бачымасці перашкаджаў густы белы туман. Некалькі разоў прыходзілась рабіць прыпынкі на аўтазапраўку, і вось, маё першае знаёмства з рускімі рублікамі здзейснілася! Было яшчэ адно прыемнае адкрыццё – аказваеццца кава-аўтамат мае такую функцыю, як выдача здачы! Аб гэтым мне паведаў аздін вельмі жвавы і пазітыўны дзядзечка, які трываў шлях, напэўна, з экскурсіяй на Пушкінскія горы. Паездкада да Пітэра мне паказалася не вельмі маруднай, так як час ад часу трохі кімарыла іддавалася сваім сонным фантазіям, што не магу сказать пра сваіх сашляхоўцаў.
Пачало віднець, сон кудысці знік, і вакол маляваліся нязвыклыя малюнкі. Нічога не скажаш, гэта, мой сябра, Рассея! Ехалі мы праз нейкі пасёлак. Хаты ўсе абшарпаныя, у нас такія знойдзеш толькі на закінутых хурах, і то, іх можна на пальцах пералічыць! Заборы ломаныя, ўсё такое няўтульнае, нязграбнае, як так можна, мне гэтае не паняць. Няўжо жыхарам прыемна знаходзіцца, працаваць і жыць у такіх абставінах?! Проста жах нейкі!
А ў якое абурэнне мяне прывёў не скошаны ўздоўж трасы баршчэўнік, які з’яўляецца прычынай не самых прыемных успамінаў з дзяцінсва. Па нейкай інэрцыі маі вочы адразу ж перавялі позірк на далоні. Але ўсё добра, рукі згоеныя.
І так ўзнікала думка за думкай, час ляцеў, а на дарозе ўсё боль і больш з’яўлялася розных рэкламных шыльдаў, якія круціліся, пераліваліся разнакаляровай ілюмінацыяй і неслі абсалютна разнастайную інфармацыю. Вочы разбягаліся, усё прачытаць не хватала часу. Потым паказаліся розныя аптовыя  рынкі, супермаркеты, аўтасалоны, вялікая колькасць мастоў, якія перапляталіся між сабой…….Вось ён, такі доўгачаканны, вялікі і зусім чужы, Санкт-Пецярбург! Прымай гасцей з вялікай вёскі!
Шырокія вуліцы, вялізарныя старыя пабудоўкі….. Натоўпы людзей, яшчэ больш аўтамашын…Горад жыве, ўсё мітусцца, перамяшчаецца, свеціцца, бяжыць. Мегаполіс…
Першае, што нам кінулася ў вочы і паказалася не зусім для нас звыклым, гэта ежа. Вакол нейкія ларочкі, лавачкі, кіёскі, крамы з свежай выпечкай, чыбурэкамі, і з другімі стравамі грузінскай кухні. Жыхары сілкуюцца прама нахаду, такое пачуццё, што нармальна паесці ім не хапае часу. Звычайную сталовую мы не знайшлі, прасцей было пераняць звычкі мясцовых......
Нарэшце дабраліся да цэнтру…Такой прыгажосці я яшчэ не бачыла, але ўсё аглядзець за некалькі гадзін проста не магчыма. Прагуляліся па дварцовай наберажнай, пабачылі сапраўдны зімні дварэц (як доўга я пра гэта марыла!). Вакол адкрывалася такая цудная панарама: легендарная рака Нява, Дварцовы мост, Петрапаўлаўскі сабор, Троіцкі мост, Крэйсер Аўрора,- зрэшты ўсяго не пералічыць. І вось мы знаходзімся на плошчы ля Аляксандраўскай калонны. Недзе недалёка праязжае царская карэта с экіпажам, да праходжых чапляецца раджаны Пётр Першы з Кацярынай Вялікай, даносяца шчалчкі ад фотакамер турыстаў. Ну быццам бы як і павінна быць, але калі прыглядзецца ўважлівей да ўсяго таго, што адбываецца, настрой пачынае трохі затухаць. Вакол калонны ўскладзены кветкі, вянкі, свечкі, фотаздымкі, цацкі 224 загінуўшым у авіакатастрофе ў Егіпце. Відовішча душараздзіральнае, сляза сама сабой выкатываецца з вачэй…..Доўга прагульвацца нам не дазволіла халоднае надвор’е. Хацелася хутчэй схавацца ў цеплыню. Так мы скора апынуліся ў машыне.
І зноў панесліся розныя думкі і разважанні. Такі  старажытны горад, горад са сваёй гісторыяй, памяццю, архітэктурай, разнастайнымі каштоўнасцямі. Але ў той жа час наводзяць нейкі сум нямытыя вокны пабудоў на пазадворках, старыя электрычныя правады, якія абыякава балтаюцца,  даўно някрашаныя фасады дамоў. Вось такая яна, гэта Северная сталіца….
І людзі тут нейкія дзіўныя. Каб атрымаць адказ, як прайсці да пэўнага месца, прыйшлось прыпыніць не малую колькасць чалавек. Хто проста рабіў выгляд, што не чуе, хто пачынаў пяліца на мабільны і праходзіў міма, хто хаваўся за навушнікамі. Не, ну сапраўды дзікія! А ўсмешкі ад іх чакаць не варта.
Цямнела….І горад пачаў дыхаць іншым жыццём….Людзі спяшаліся дахаты, тратуары і пераходы ажывіліся. Стаяць на адном месцы было нельга, маглі знясці з ног і не заўважыць. Ад ілюмінацыі вакол ўсё зіхацела разнакаляровымі агеньчыкамі. Пабудовы ператварыліся ў навагоднія ёлкі. Па дарогам несліся з вялікай хуткасцю аўтамабілі, так што нашу машыну проста разгойдвала па ўсім бакам. Тварылася нешта неверагоднае!
Прыйшоў час развітання з такім ужо родным, казалась, для нас месцам.
Дапабачэння Пітэр! Мы вернемся зноў!
 Чакае нас доўгая цяжкая дарога… Прыпынкі. І думкі…думкі…думкі….