Над Патрыяршым мостам

Валерий Познякевич
Над Патрыяршым мостам
Завея мроі кружыць.
Той мост -- надзеі востраў,
Што не баіцца сцюжы.

Па-над Масквой-ракою,
Гісторыі цячэннем,
Не мае мост спакою
Ні ўдзень, ні ў час вячэрні.

Па ім спяшаюць людзі
Да веры чалавечай.
Бажніцы горад будзяць,
Малітвы думкі лечаць.

Праз іх душа ўзнясецца
Да тых нябачных высяў,
Дзе песьня ў Храме льецца,
Што Бог з камення высек.