Танцы на даху

Феликс Аксёнцев
Там, дзе пыл i бруд -
Шлях да неба i зор нас вёў у рай.
Сёння кожны крок - гэта крок за край.
Сёння нам бракуе паветра тут.

Мы ўзышлi на гмах.
Мы глядзiм навакол нiбы з гары.
Зоры - тут ня зоры, а лiхтары.
Неба - тут ня неба, а вузкi дах.

Нельга скончыць рух,
Нельга скочыць убок.
Вавiлонская вежа пiльнуе нас.
Нельга збочыць унiз,
Нельга ўгару.
Усё што нам застаецца, пакуль ёсць час -
Танцы на даху, танцы на даху.

Звар'яцелы тлум.
Смак вiна i крывi, i пах травы.
Вежы хмарачосаў замест царквы.
Шэраг канцатыдняў замест жыцця.

Нельга скончыць рух,
Нельга скочыць убок.
Вавiлонская вежа пiльнуе нас.
Нельга збочыць унiз,
Нельга ўгару.
Усё што нам застаецца, пакуль ёсць час -
Танцы на даху, танцы на даху.

1993, CD 'Танцы на Даху', тэкст песні. Музыка - Слава Корань.