Восеньскi дзень

Анатолий Уминский
Восеньскі вечар - на вуліцы мокра,
дзень адыйшоў ў небыццё.
Як жа прайшоў ён - дрэнна ці добра,
чым увайшоў у жыццё?

Хлопец сказаў сваёй любай, каханай:
- будзь ты навекі са мной.
Сэрца трымцела ў хвіліны чакання.
- Быць хачу толькі тваёй.

Сонейка глянула ў небе з-за хмаркі,
дожджык раптоўна прапаў.
Вецер халодны - гуляў што па парку,
лісце ганяць перастаў.

А над зямлёю ноч ціха крадзецца,
шэрым накрыўшы крылом
болі, трывогі - усё што на сэрцы,
хай не вяртаюцца зноў.

   *   *   *   14.10.2017 г.