Восеньская калыханка

Валентина Ментуз
Спі, мой сыночак, за вокнамі дождж
З вечару нам калыханку спявае,
Гушкае сон твой цямнюткая ноч,
Сонца на небе даўно спачывае.

Спуджана зорка між хмарак мігне,
Месяц схаваўся за аблачынкі,
Голлем рабінка да шыбы ільне,
Ціха шапочуць ад ветру лісцінкі.

Спі, мой сыночак, баю-бай-бай,
Коцік наш шэранькі просіцца ў хату,
Ты вачаняткі свае закрывай,
Дожджык па даху гуляе цыбаты.

Спі, мой сыночак,баю-бай-бай,
Раніцай сонейка нам засмяецца,
Ноччу, мой любы, ты з ім спачывай,
Заўтра сынок мой счаслівым прачнецца.