Боль

Валерий Познякевич
Купалле зіхцела. Купалле гукала:
Калі ж ты зноў вернешся Янка Купала?
У вогнішчы ўночы згарэла свабода --
Няма болей мовы. Не стала народа.

Скаваныя думкі людзей ланцугамі.
Той цяжар жалеззем звініць пад нагамі.
А хто там ідзе? -- не адкажа дарога.
Забыты народ, што адрокся ад Бога.

Калі ж ты народзіш, зямля Беларусі,
Таго, хто настроіць народныя гуслі
І ўздыме той сцяг, што парэзалі каты,
Каб мы не знайшлі ні дарогі, ні хаты.

Як сумна глядзець на забытыя вёскі,
Дзе ў полі растуць палыны ды бярозкі.
Тут хаты ўвагнулі счарнелыя плечы --
Забылася неба пра боль чалавечы.