Маiм малечам

Клавдия Семеновна
Дадому едзе бабуля,
І сум цяжарам на плечы.
Без "омы" сёння паснулі
Любімыя два малечы.
Смяецца зорнае неба,
І шэпча стомлены вецер:
Не трэба слёз, ой, не трэба,
Хай спяць бесклапотна дзеці,
Жадай ім ціхае ночкі...
Малыя два чалавечкі -
Як неба, сінія вочкі
І вочкі, бы дзве парэчкі.
Памоліць Бога бабуля
За вашы мілыя ўсмешкі,
За вашы светлыя гулі,
За роўныя вашы сцежкі,
За вашы цёплыя шчочкі,
За вас, мае чалавечкі -
Як неба, сінія вочкі
І вочкі, бы дзве парэчкі.

              Жнівень 2017