***

Даниэль Кондратюк
Дзе мой агонь,
Што ззяў як сонца?
Твая далонь
Так зледзянела моцна.
Дзе моц гадоў,
Што замільгалі бліскай?
Дзе чэрнь дубоў,
Дзе дым кастроў?

Чаму любоў,
Сівою хмарай нізкай,
Сцянула броў,
Жывёлай злізкай?
Чаму дамоў
Завуць уначы галіны,
Што пугачоў
У цемры ўзрасцілі?

Чаму пажар,
Што плыняю нясецца,
Мяне кранаў,
Але ўжо не жжэцца?
Чаму хаваў
У летнім полі сэрца
І дараваў?
І дараваў.