Пакаленне Z

Валерий Познякевич
У пакалення "Z" няма Радзімы --
Там прагматызм не ведае мяжы.
Патрыятызм, што быў для ўсіх адзіны,
Цяпер свой час прызначаны аджыў.

А з кім тады Радзіма застанецца,
Хто будзе з ёй маліцца кожны дзень,
І грэць надзею Боскую ля сэрца,
Што за сабой народ мой павядзе?

Мне не адкажуць геніі айфонаў --
Іх праглынуў кампутарны наш век.
Для іх жыццё -- тупік без тэлефона --
З ім розум страціў новы чалавек.

Яму не трэба больш зямных традыцый,
Што вырасталі з філасофскіх кніг.
У пакалення зэт ёсць шмат амбіцый,
Але няма спадзеву сярод іх.