Мой родны Мiнск

Ирина Микулович
Да 950-годдзя горада Мiнска


Мой родны Мiнск! Ты – сэрца Беларусi!
Цябе кахаю шчыра ўсёй душой!
Я тут жыву i гэтым ганаруся!
Квiтней i развiвайся, горад мой!

Табе, мой Мiнск, ужо гадоў нямала ,
Але ты харашэеш з кожным днём!
Цябе вайна калiсьцi зруйнавала,
Цябе спалiлi ворагi агнём .

Ты адрадзiўся з попелу, з руiнаў ,
Заззяў iскрыстай зоркай, горад мой!
Ты стаў вiзiтнай карткаю краiны,
Яе натхненнем, гонарам, душой!

Мой родны Мiнск! Ты – сэрца Беларусi!
Цябе кахаю шчыра ўсёй душой!
Я тут жыву i гэтым ганаруся!
Квiтней i развiвайся, горад мой!

верасень, 2017г.