Журавiнка

Алла Богуш
Журавінка, журавінка
Зноў пунсовая глядзіць.
Вельмі смачная, з кіслінкай,
Нібы бусінка, зіхціць.

Сцеблі гнуцца аж да долу.
Прыгажосць як тут схаваць!
Ёсць усяго адна ўмова –
Асцярожна іх збіраць.

Кошык хутка напаўняю,
У небе журавель ляціць.
Любы мой, цябе кахаю!
Песня звонкая гучыць.