Дожджык любы ты куды?

Людмила Шаблыко
Дожджык лЮбы,ты куды
Так  бяжыш як малады?
За   табою  -  ручайкі
Гоніць вецер па зямлі.
Яны скачуць і булькочуць,
Да ракі дабегчы хочуць.
Маці рОдная iх кліча,
Каб змяніць сваё аблічча.
ЛЮбы дожджык, памажы,
Далучыцца   да  ракі,      
Не дацЯгнуць без вады
Ды і знікнуць хто-куды!